Долар і еўра зноў пайшлі ўгару


Долар ЗША з улікам вынікаў біржавых таргоў вырас у параўнанні з учорашнімі таргамі на Br 186. 5 чэрвеня афіцыйны курс долара склаў Br 15316.

Еўра таксама падаражэў – на Br 263 – і складае цяпер Br 17294.

Курс расейскага рубля знізіўся на Br 0,80, склаўшы Br 273,56. Дарэчы, сёння расейскі рубель патаннеў і на сусветных рынках, чым і абумоўлены рост долара і еўра.

Сённяшні курс валюты набліжаецца да гістарычнага максімуму. Долар і еўра былі даражэйшыя толькі сёлета ў лютым. Гэта курс Нацбанку на выходныя, змены можна чакаць толькі ў панядзелак.

Стужка навінаў