«Курс долара будзе не меншы, чым 20 тысяч». Менчукі пра сітуацыю з валютай


«Белсат» запытаўся, як менчукі ацэньваюць сітуацыю на валютным рынку.

Пасля падзення курсу расейскага рубля ў Беларусі рэзка ўзрос попыт на замежную валюту, а каля пунктаў абмену пачалі збірацца доўгія чэргі. Нацбанк Беларусі прыняў рашэнне часова ўвесці 30-адсоткавы збор пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Цяпер фактычны кошт долара ЗША – Br 14 150, а еўра – Br 17 400. Прымаюць долары ЗША ў банках паводле ранейшага курсу – прыкладна Br 11 000 за $ 1.

Некаторыя з менчукоў падкрэсліваюць, што беларусы самі ствараюць ажыятаж сабе на шкоду. Іншыя ж прадказваюць, што курс $ 1 сягне Br 20 000.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў