ДНР збіраецца мабілізаваць 100 тысяч байцоў


Кіраўніцтва самаабвешчанай рэспублікі плануе распачаць прызыў 12 лютага.

Мабілізацыю праводзіць і Украіна. Пад ружжо маюць стаць каля 78 тыс. жаўнераў.

31 студзеня ў прыфрантавым Краматорску мясцовыя жанчыны зладзілі мітынг ля ўваходу ў ваенкамат і прасілі не забіраць іх сыноў і мужоў на вайну.

Нагадаем, што 31 студзеня ў Менску адбылася сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванню канфлікту на ўсходзе Украіны, ў якой прымалі ўдзел і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік.

«Яны (прадстаўнікі ДНР і ЛНР – belsat.eu) нават не былі гатовыя абмяркоўваць рэалізацыю пагаднення аб спыненні агню і вываду цяжкага ўзбраення», – гаворыцца ў справаздачы АБСЕ.

Леанід Кучма, які прысутнічаў на менскіх перамовах, заявіў, што прадстаўнікі ДНР і ЛНР патрабавалі ад украінскага боку аднабаковага спынення агню.

«Яны патрабавалі выдання ўказа прэзідэнта Украіны аб аднабаковым спыненні агню, пагражаючы ў выпадку невыканання гэтага ўльтыматуму аднаўленнем поўнамаштабных баёў па ўсёй лініі фронту».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў