«ДНР» узбудзіла крымінальную справу супраць прэзідэнта Украіны


Паводле Генпракуратуры непрызнанай рэспублікі, «будучы нязгоднымі з волевыяўленнем насельніцтва Данбасу аб абвяшчэнні ДНР і ЛНР, кіраўніцтва Украіны арганізавала ўварванне незаконных бандфармаванняў і карных батальёнаў на яго тэрыторыю».

Таксама ў развязванні вайны падазраюцца прэм’ер-міністр Арсеній Яцэнюк і сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў, перадае tass.ru

Учора ўвечары Пятро Парашэнка ў размове з Ангелай Мэркель прызваў ЕЗ і свет да «жорсткай рэакцыі супраць агрэсара».

МЗС Францыі і АБСЕ прызнаюць, што замірэнне выконваецца за выключэннем Дэбальцава і Горлаўкі, дзе ідуць зацятыя баі. СНБА паведамляў, што 90 % гораду захапілі баевікі і баі перамясціліся непасрэдна ў населены пункт.

Па дадзеных ААН з красавіка 2014 года на усходзе Украіны загінулі больш пяці тысячаў чалавек.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў