«ДНР» спыніла абмен палоннымі


 Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» у аднабаковым парадку спыняе абмен палоннымі з Украінай. Пра гэта паведамляе на сайце сепаратыстаў «Русская весна».

Паводле міністра абароны «ДНР» Уладзіміра Конанава, такое рашэнне стала вынікам парушэння ўмоў абмену палоннымі з боку Кіева. Як заявіў Конанаў, «са 174 перададзеных апалчэнцам ваеннапалонных толькі 30 асобаў сапраўды з’яўляюцца байцамі Наваросіі….Украінскі бок выдае нам зусім іншых людзей», – падкрэсліў прадстаўнік самаабвешчанай рэспублікі.

Абмен палоннымі паміж сепаратыстамі і Кіевам адбываўся ў рамках дамоўленасцей, дасягнутых у Менску 5 верасня на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы (Расея – Украіна – АБСЕ). Першы афіцыйны абмен палоннымі адбыўся 12 верасня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў