ДНР складае зброю


Кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі загадаў скласці зброю ўсім, хто не з’яўляецца супрацоўнікам сілавых структураў. Указ Аляксандра Захарчанкі аб раззбраенні з’явіўся на афіцыйнай старонцы Рады міністраў ДНР.

Такое рашэнне было прынятае «з мэтай падтрымання правапарадку на тэрыторыі Данецкай Народнай Рэспублікі», перадае dnr-online.ru.

Аляксандр Хадакоўскі (сакратар Рады бяспекі ДНР) у інтэр’вью lenta.ru падзяліўся сваім бачаннем канфлікту на Данбасе.

«Наша вайна скончыцца тады, калі на поўдзень ад Расеі будзе прарасейская антыфашысцкая дзяржава. Інакш кажучы, нам патрэбна ўся Украіна», – заявіў ён.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары