ДНР плануе ўсталяваць мяжу з Украінаю, калі захопіць усю Данеччыну


Кіраўніцтва ДНР абмяркоўвае з прадстаўнікамі міжнародных арганізацыяў пытанні мірнага ўрэгулявання ў рэгіёне. Адной з абавязковых умоваў міру мусіць стаць наданне самаабвешчанай рэспубліцы міжнародных гарантыяў бяспекі, паведаміў прэм’ер-міністр ДНР Аляксандр Захарчанка «Интерфаксу».

«Мы цяпер гэтую працу вядзем, аднак гаварыць аб тым, што міжнародная супольнасць ужо дала нам усе неабходныя гарантыі бяспекі для далейшага падтрымання нашага суверэнітэту, пакуль заўчасна. Праца ідзе», – сказаў прадстаўнік ДНР.

«Паглядзім, як АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі будуць выконваць ужо ўзятыя імі на сябе абавязальніцтвы, у тым ліку па ўсталяванні рэжыму спынення агню», – дадаў Захарчанка.

Ён распавёў аб планах ДНР дэмаркаваць мяжу з Украінай. «Мы сапраўды будзем гэта рабіць, але толькі калі будзе дасягнутая наша асноўная мэта і пад нашым кантролем будуць усе нашы землі, занятыя зараз украінскімі вайскоўцамі, гэта значыць тэрыторыя Данецкай вобласці», – паведаміў прадстаўнік сепаратыстаў.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў