ДНР накіроўваецца на мінныя палі


Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў, што ягоныя апалчэнцы будуць разміноўваць палі «дзедаўскім спосабам».

Пра гэта ён сказаў на сустрэчы са студэнтамі данецкіх ВНУ. Ён таксама паведаміў, што ён і паплечнікі не збіраюцца выступаць ініцыятарамі перамоваў аб замірэнні.

Паводле Захарчанкі, бліжэйшым часам апалчэнцы прыступяць да размінавання палёў на тэрыторыі рэгіёну. «30% нашых палёў замінаваныя і намі, і імі. Няма картаў мінных палёў, будзем размініраваць дзедаўскім спосабам», – удакладніў ён.

Акрамя таго, заявіў кіраўнік ДНР, апалчэнцы маюць намер развіваць наступ аж да адміністрацыйных межаў Данецкай вобласці: «Мы будзем наступаць да межаў Данецкай вобласці, але калі я буду бачыць пагрозу і з іншых бакоў, будзем ліквідаваць», – сказаў лідар самаабвешчанай рэспублікі. Паводле яго, цяпер апалчэнцы наступаюць на Маёрск, Аўдзееўку, Арарэціна.

АК, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў