Канцэрт Вольскага і фіналістаў «Заспявай 3.0». ОНЛАЙН забароненага выступу


Фінальны канцэрт музычнага конкурсу «Заспявай 3.0» з удзелам Лявона Вольскага адбыўся ў іншым месцы, чымся першапачаткова меркавалася. У кавярні «Chill Out» знянацку абвесцілі «санітарны дзень».

Канцэрт планавалася правесці ва ўнутраным дворыку кавярні «Chill Out» у Менску. Але перад самым канцэртам кавярня зачынілася на «санітарны дзень». Арганізатары перанеслі канцэрт на іншую пляцоўку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”270266″ img_size=”large”][vc_column_text]Свае творы жыўцом праспявалі фіналісты трох намінацыяў – беларуская паэзія, кавер і замежны пераклад.

Для тых, хто не меў магчымасці наведаць гэты канцэрт, Belsat.eu падрыхтаваў жывую трансляцыю.

Фотарэпартаж з канцэрту фіналістаў «Заспявай 3.0» і Лявона Вольскага.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Фёдар Жывалеўскі
Фёдар Жывалеўскі
Лявон Вольскі
Гурт «Leibonik»
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

[/vc_column_text][vc_column_text]У гэты вечар на сцэну выйшаў Лявон Вольскі. Выступіў таксама гурт «Leibonik», які прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавер». Уладальнікі тытулу «Адкрыццё года» ў беларускай музыцы (2014) пераспявалі акурат песню Лявона Вольскага з часоў гурту «Мроя» – «Я рок-музыкант».

«Мы абралі для выканання твор, на якім выраслі самі і які шмат у чым для нас зʼяўляецца ўзорам класічнага беларускага року. Спадзяемся, Лявон Артуравіч не пакрыўдзіцца на нашу вольную інтэрпрэтацыю», – сказаў лідар гурта «Leibonik» Сяргей Башлыкевіч, які адмыслова да гэтай версіі дапісаў свой куплет.

У канцэрце ўзяў удзел фаварыт у намінацыі «Спяваная паэзія» Фёдар Жывалеўскі, які паклаў на музыку верш Змітра Вішнёва «Танец-фрык».

Трэцім фіналістам, які выступіў у гэты вечар быў Віктар Лупасін – выканаўца ў арыгінальным жанры, які ён сам вызначае як «дэтанальны чылаўт». Ён трапіў у фінал у намінацыі «Замежны пераклад» з беларускім пераасэнсаваннем «Bohemian Rhapsody» гурту Queen.

На выступ Лявона Вольскага на канцэрце «Заспявай 3.0» менскія ідэолагі выдалі гастрольнае пасведчанне.

Легальных канцэртаў у Менску Лявон Вольскі не даваў больш за два гады – музыка апошнім часам выступае або на закрытых вечарынах, або на спантанных акцыях – варта згадаць ягоны канцэрт у падземным пераходзе або ў полі ў мікрараёне Сухарава.

Летняя серыя канцэртаў распачалася з выступу Дзмітрыя Нікановіча, Мікіты Надзёнава і Вольгі Сацюк. Трыа стваралася адмыслова для конкурсу, яны заспявалі вірусную кампазіцыю Эраса Рамаццоцці па-беларуску. Ладзяць конкурс «Tuzin.fm» і фонд «Вяртанне». Прызавы фонд складае € 1500.

ЮВ, belsat.eu, паводле tuzin.fm

Стужка навінаў