Дэвід Кэмэран: Турцыя зможа далучыцца да Еўразвязу ў 3000-ым годзе


Брытанскі прэм’ер заявіў, што верагоднасць уступлення Турцыі ў ЕЗ роўная нулю.

«Яны зрабілі заяўку [на ўступленне ў ЕЗ] ў 1987 годзе. З актуальным тэмпам прагрэсу яны змогуць увайсці ў ЕЗ прыкладна ў 3000 годзе», – сказаў кіраўнік у інтэрвʼю тэлеканалу ITV.

У пачатку сакавіка Еўразвяз і Турцыя заключылі ўступныя дамоўленасці аб паскарэнні перамоваў аб устепленні краіны ў ЕЗ і паслабленні візавага рэжыму.

Анкара афіцыйна адмовілася мяняць заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам. Рэформа антытэрарыстычнага заканадаўства – адно з 72 патрабаванняў, якія Еўразвяз выставіў Анкары ў якасці ўмоў адмены візавага рэжыму. Пакуль Еўрапарламент блакуе дамову аб адмене візавага рэжыму.

Прыхільнікі выхаду Брытаніі з Еўразвязу выкарыстоўваюць магчымасць уступлення ў яго Турцыі для таго, каб запалохаць выбарнікаў напярэдадні прызначанага на чэрвень рэферэндуму.

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў