Дэвальвацыя расейскага рубля – выгада для беларуса


Расейскі рубель працягвае падаць, а паломніцтва беларусаў на ўсход па машыны ды тэхніку наадварот расце. Чаму ў Беларусі даражэй, чым у суседзяў, і што будзе далей – «Белсат» распытаў аналітыка «Ліберальнага клубу» Антона Болтачкау.

«Беларусы будуць мець магчымасць набываць расейскія тавары танней да часу, пакуль будзе працягвацца дэвальвацыя рубля. Аднак ёсць яшчэ і беларускі рубель. Нельга казаць, што беларускі рубель настолькі моцны, што нават пры абвале расейскай валюты ў два разы, ён будзе трымацца на той самай планцы, што і месяц назад», – кажа эксперт.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў