Дэвальвацыя is back: у беларусаў – бум на тэлевізары

  • [gallery ids="0"]

    За два дні крамы з электратэхнікай прадалі месячную норму. Беларусы скупляюць апошняе з паліцаў, пакуль кошты не сягнулі ўверх услед за долярам.

    «За выходныя разабралі тое, што мы мусілі прадаць да Новага году»

    Усенародны «хапун» працягваецца трэці дзень. І на ўсіх жадаючых патраціць беларускія рублі ўжо не хапае тавару. У якую краму з электратэхнікай не заглянеш – паўсюль пустыя паліцы. А калі на паліцы яшчэ нешта стаіць, то і гэты тавар ужо можа быць прададзены, проста ўладальнік прыйдзе за ім трохі пазней. Такія «зарэзерваваныя» лядоўні давялося пабачыць у ГУМе, а ў «Электрасіле» – пыласосы. Адзін з такіх пыласосаў доўга круціла ў руках жанчына, а калі наважылася купіць і запыталася ў кансультанта пра кошт, пачула ў адказ: «Гэты тавар ужо прадалі, проста пакуль ён тут стаіць».

    «За выходныя раскупілі ўсё, што мы мусілі прадаваць да Новага году. Не ведаю, ці падвязуць нам яшчэ, ці ёсць яшчэ што на складзе», – кажа кансультант у краме «Самсунг» у гандлёвым цэнтры «Галілео» у Менску.

    Тое самае чуем у «Кароне»: «Раскупілі ўсё, што можна было, што мы звычайна цягам месяцу прадаем».

    Кошты на тое, што яшчэ засталося, пакуль падымаць не будуць – запэўніваюць прадаўцы.

    «Дырэктар сказаў пакуль кошты не падымаць. Не маем права. Прынамсі, да Новага году. Што будзе далей – цяжкая сказаць», – кажа кансультант з «Самсунгу».

    «У гэтай сітуацыі нельга не купіць»

    Скупляюць усё – і за наяўныя, і ў крэдыт. Акрамя тэхнікі – наборы посуду, міксеры, скараваркі. Але найбольш папулярныя ў дні крызісу – тэлевізары. Там, дзе раней стаялі ці віселі тэлевізары, сёння пуста амаль ва ўсіх крамах.

    «Я ўжо паўгады планавала набыць тэлевізар. Але ўся гэтая сітуацыя падштурхнула, каб прыйсці і купіць зараз, – кажа жанчына, што разлічваецца за тэлевізар у «Электрасіле». – Тое, што адбываецца, зусім мне не падабаецца. Няма ўжо ўпэўненасці, а што будзе заўтра».

    Навошта купілі – пытаемся ў мужчыны, які выходзіць з крамы з каробкай з тэлевізарам.
    «Не зашкодзіць. У кухні нарэшце павесім. Тым больш што ў гэтай сітуацыі нельга не купіць», – даволі аптымістычна і з усмешкай адказвае пакупнік.

    «Пакуль мае грошы будуць паперкамі, яны працягнуць таннець»

    Сяргея, які накіраваўся за тэлевізарам у «5 элемент» у Бабруйску, чакала неспадзянка – крэдытка аказалася заблакаванай.

    «Прыйшоў у «5 элемент» – а мне кажуць, што ў крэдыт ды растэрміноўку яны зараз не прадаюць. Тады даю сваю крэдытку МТБ-банка. І даведваюся, што і ёй не магу разлічыцца. І толькі праз паўдні мне прыходзіць смс ад банку з паведамленнем: інфармуем вас, што часова прыпыненыя разлікі па крэдытных картах. Просім выбачэння за нязручнасці».

    Сяргей распавёў, што ў «Кароне», што ў Бабруйску, раскупілі ўсе тэлевізары, акрамя «Гарызонтаў». А сваю пакупку тэлевізара Сяргей патлумачыў так:

    «У мяне самога тэлевізару да ўчорашняга дня не было. Часу не стае на гэтую зомбаскрыню. Але бывае ўзнікае жаданне паглядзець нешта на вялікім экране. Таму задумваўся, ці не купіць. А вось уся гэтая сітуацыя падштурхнула. Магчыма, калі б не гэта, я яшчэ доўга б думаў, выбіраў, параўноўваў бы. А цяпер дзе гэта рабіць? Я звычайна на «Анлайнеры» глядзеў кошты і водгукі на тэхніку, а цяпер жа яго зачынілі».

    «Калі мае грошы раптам амаль на траціну патаннелі, то што рабіць? Пакуль яны будуць паперкамі, яны і працягнуць таннець. Няхай лепш будзе тавар», – дадае Сяргей. У стабілізацыію сітуацыі, і ў тое, што 30% на валюту – часовая мера, мужчына не верыць.

    «Нават калі і адменяць гэты падатак, вялікай розніцы ўжо не будзе, бо кошты і так да лютага будуць нашмат вышэйшыя. Долар ужо не будзе каштаваць 11 тысяч, – кажа бабруйчанін. –А тое, што зараз забараняюць падвышаць кошты, то ў выніку крамы, што працуюць з імпартам, будуць ці банкрутаваць, ці зачыняцца па любой прычыне, нават рады будуць, калі іх Міністэрства гандлю зачыніць да Новага году. Бо які сэнс працаваць у мінус? Ці на паліцах застануцца толькі «Гарызонты» ды «Атланты» – дык так хоць патрабаванне аб наяўнасці ў асартыменце беларускага тавару выканаюць».

    ДБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары