Deutsche Welle пра дыпламатыю Лукашэнкі: флірт з Кіевам і псэўда-нейтральнасць


Нямецкае выданне аналізуе, чаму кіраўнік Беларусі выйграе ад сустрэчы «нармандскай чацвёркі» у Менску.

Аляксандр Лукашэнка выступае нейтральным на саміце 11 лютага ў Менску, але знешні выгляд не заўсёды адпавядае рэчаіснасці, піша Deutsche Welle.

У артыкуле выдання згадваецца пра флірт з Кіевам, а таксама пра псэўда-нейтральнасць беларускага лідара, які з’яўляецца саюзнікам Уладзіміра Пуціна. Сам жа Лукашэнка ад перамоўнага працэса атрымлівае сваю карысць.

«На «апошняга дыктатара Еўропы» і яго атачэнне накладзеныя санкцыі. Цяпер жа як гаспадар мірных перамоваў ён можа паціснуць рукі канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель і французскаму прэзідэнту Франсуа Алянду», – заўважае Deutsche Welle і дадае, што гэта не ўсё. – «Латвія не выключае запрашэнне Лукашэнкі на саміт Усходняга Партнёрства, што адбудзецца ў траўні ў Рызе. Такое запрашэнне можа даць яму дадатковыя ачкі сярод беларусаў».

Апошняе вельмі важна для Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў