«Deutsche Welle»: Нарвегія прадае ў Беларусь у 4 разы больш ласося, чым да эмбарга


Нямецкае выданне высвятляла, колькі Беларусь зарабляе на адмове Расеі ад еўрапейскіх прадуктаў.

Паводле «Deutsche Welle», кожны дзень пяць цяжкавікоў з Беларусі прыязджаюць у Польшчу, каб набыць тут і завезці ў сваю краіну сто тысяч літраў малака.

Журналісты «Deutsche Welle» сустракаюць польскага бізнесоўца, які сцвярджае, што мае цесныя сувязі ў беларускім урадзе. Ён кажа, што ў жніўні ў Беларусь уехала 4 тысячы цяжкавікоў з еўрапейскай садавінай. Каб далей трапіць у фінальную кропку – у Расею.

Зараз Беларусь набывае ў ЕЗ больш прадуктаў, чым калісьці дагэтуль. Статыстыка паказвае, што Нарвегія прадае ў Беларусь у 4 разы больш ласося, чым да эмбарга.

Нямецкае выданне звяртае ўвагу на закрытасць афіцыйнай беларускай статыстыкі наконт таго, колькі еўрапейскіх прадуктаў цяпер набываецца, і колькі на іх атрымоўваецца зарабіць.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў