Дэсантнікі Беларусі і Расеі правядуць супольныя вучэнні


Цягам месяца беларускія і расейскія дэсантнікі правядуць два сумесных тактычных вучэнні з дэсантаваннем і баявой стральбой, паведамляе Мінабароны РФ.

«Манеўры будуць праводзіцца на тэрыторыі дзвюх краінаў. Усяго ў іх будзе браць удзел больш за 1200 чалавек і 100 адзінак вайсковай і спецыяльнай тэхнікі», – гаворыцца ў рэлізе.

Міністэрства абароны Расеі таксама паведаміла, што падчас вучэнняў дэсантнікі адпрацуюць практычныя пытанні па абароне межаў Саюзнай дзяржавы, барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і розныя тактычныя задачы.

У 2016 годзе, у параўнанні з папярэднім годам, колькасць сумесных вучэнняў расейскіх дэсантнікаў і сілаў спецыяльных аперацыяў Узброеных сілаў Беларусі павялічылася на траціну – да 38, сказалі ў вайсковым ведамстве РФ.

Фота: sputnik.by

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў