Дэпутаты прапануюць забараніць хатнія роды альбо дазволіць іх у прыватных медцэнтрах

video

Пра гэта паведаміў чалец пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Анатолій Дашко.

Паводле яго ёсць два варыянты вырашэння праблемы: увесці адказнасць або дазволіць такую ​​практыку прыватным медцэнтрам.

«Прымаючы рашэнне нараджаць удома, чалавек бярэ на сябе занадта вялікую адказнасць», – пракаментаваў апошнія выпадкі гібелі дзяцей і жанчыны падчас хатніх родаў дэпутат.

Дашко не выключыў, што «для пачатку мера адказнасці можа быць адміністрацыйная».

«У нас за апошнія некалькі гадоў створаныя выдатныя ўмовы. Роды ў хатніх умовах – гэта вельмі небяспечна», – адказаў ён на прапанову дазволіць акушэрскую дапамогу удома.

Летась у Беларусі былі зарэгістраваныя 230 хатніх родаў. У гэтую лічбу ўваходзяць і тыя выпадкі, калі парадзіха не паспела даехаць да шпіталя.

Перынатальная смяротнасць пры родах удома ў Беларусі ў сем разоў вышэй, чым у радзільні, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Апошняя гучная гісторыя звязаная з хатнімі родамі жыхаркі Віцебску Вольгі Сцяпанавай.

За прычыненне дзіцяці смерці па неасцярожнасці яе прысудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі. Жанчына падала апеляцыю на судовы вырак.

***

Крымінальны кодэкс Беларусі не прадугледжвае адказнасці за хатнія роды. Жанчына мае права выбіраць: нараджаць у радзільным доме або ў іншых умовах. Справу супраць віцебскай парадзіхі распачалі не таму, што роды былі хатнія, а таму, што дзіця загінула.

Больш пра гісторыю чытайце ў нашым матэрыяле: Жанчына нарадзіла ў кватэры. Дзіця памерла ў больніцы. Маці знаходзіцца ў СІЗА 

Глядзі таксама
Каментары