Дэпутаты-камуністы Дзярждумы патрабуюць забараніць сухі алкаголь у Расеі, спаслаўшыся на ЗША


Трэба правесці маштабныя незалежныя даследаванні парашковага алкаголю на арганізм чалавека, мяркуюць расейскія дэпутаты ад Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі. Чакаецца, што сухі алкаголь паступіць у продаж у Расеі ўжо гэтым летам.

Дэпутаты Дзярждумы ад КПРФ Валерый Рашкін і Сяргей Абухоў прапануюць Расспажыўнагляду ўвесці забарону на сухі алкаголь у Расеі.

Адпаведны дэпутацкі запыт, тэкст якога маецца ў распараджэнні РИА Новости, будзе накіраваны кираўніку Расспажыўнагляду Ганне Паповай.

Раней намеснік кіраўніка Расалкагольрэгулявання Уладзіслаў Спірын ужо заяўляў, што ў Раесі неабходна забараніць продаж парашковага (сухога) алкаголю, які мае паступіць у продаж гэтым летам. Спробы прадаваць парашковы алкаголь былі ў Нямеччыне Германіі, Нідэрландах і Японіі. У ЗША ў 2014 годзе кампанія «Lipsmark» абвясціла аб намеры прадаваць у краіне «алкагольную пудру» пад брэндам Palcohol.

«Просім Вас увесці забарону на сухі алкаголь у Расеі прынамсі да правядзення маштабных незалежных даследаванняў яго ўздзеяння на арганізм чалавека», – гаворыцца ў запыце расейскіх дэпутатаў.

Камуністы адзначаюць, спасылаючыся на паведамленні медыяў, што большасці штатаў Амерыкі хімічная гарэлка і ром ужо забароненыя.

МЯ, паводле ria.ru

Стужка навінаў