Дэпутатка запыталася ў Міністэрства па падатках і зборах пра выдаткі на дэкрэт №3. Адказ здзівіў


Дэпутатка Ганна Канапацкая паспрабавала даведацца, колькі бюджэтных сродкаў пайшло на абслугоўвання дэкрэту «аб дармаедах».

У адказе з міністэрства гаворыцца, што прадаставіць інфармацыю пра выдаткі, панесеныя на высылку лістоў грамадзянам і абслугоўванне інфармацыйнай базы «не ўяўляецца магчымым»:

«Фінансавання здзяйсняецца за кошт сродкаў бюджэту ў сукупнасці з іншымі выдаткамі, звязанымі з дзейнасцю падатковых органаў. Пры гэтым улік выдаткаў вядзецца ў адпаведнасці з Бюджэтнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Беларусі ад 31.12.2008, у разрэзе артыкулаў бюджэтнай класіфікацыі без падрабязнай дэталізацыі».

У сваім «Фэйсбуку» Ганна Канапацкая пракаментавала атрыманы адказ:

«Міністэрства па падатках і зборах не змагло прадаставіць звесткі пра памеры выдаткаў, звязаных з абслугоўваннем дармаедскага дэкрэту №3, таму што… проста не ўлічвала іх асобна, спаслаўшыся на агульныя раздзелы расходнай часткі рэспубліканскага бюджэту. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра тое, як размяркоўваюцца і трацяцца нашыя з вамі грошы, сабраныя ў выглядзе розных падаткаў і збораў, якія маглі пайсці, напрыклад, у «дзіравы» фонд сацыяльнай абароны, на развіццё аховы здароўя ці адукацыі.

Напрыклад, толькі рассылка 400 тыс. замоўных лістоў з паведамленнем «дармаедам» каштуе 1.296.000 рублёў (каля $ 648 тыс.). Да гэтага неабходна дадаць, што зараз бюджэтныя рэсурсы выдаткоўваюцца на зварот выплачаных сумаў па дэкрэце №3 некаторым катэгорыям грамадзянаў. Вось такая выйшла гісторыя з гора-дэкрэтам, які неабходна безумоўна адмяняць».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі Ганны Канапацкай у «Фэйсбуку»

Стужка навінаў