Дэпутатка ад Партыі рэгіёнаў: Супраць Украіны ваююць палякі і французы, а не Расея


Украінская народная дэпутатка Алена Бандарэнка адмаўляе прысутнасць у краіне расейскіх войскаў

Рэгіяналка Алена Бандарэнка не прызнае прысутнасць расейскіх войскаў ва Украіне. У размове з журналісткай выдання «Обозреватель» яна адмовілася адказваць на пытанне, дзе была, калі «Расея адкрыта ўводзіла войскі». Пасля Бандарэнка абурылася і заявіла, што расейскіх вайскоўцаў ва Украіне няма.

«У нас ваююць, наколькі я разумею, палякі і французы. І ваююць па розныя бакі», – заўважыла Алена Бандарэнка.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў