Дэпутата Марзалюка не пакараюць за ўдзел у акцыі недармаедаў. Справу ўжо даўно закрылі


Міліцыя не знайшла ў дзеяннях дэпутата складу злачынства, піша mspring.online.

Пра гэта магілёўскаму праваабаронцу Аляксандру Хамратаву паведаміў намеснік кіраўніка Ленінскага РАУС Юрый Калацілкін.

Справу закрылі яшчэ 24 красавіка. Праваабаронца звярнуўся ў суд і патрабуе перагледзець пастанову міліцыі.

Сёлета аштрафаваныя за ўдзел у акцыі недармаедаў у Магілёве спрабавалі абскардзіць свае абвінаваўчыя прысуды. Яны спасылаліся на прэцэдэнт з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком, які актыўна браў удзел у мітынгу, выступаў перад маніфестантамі, але не быў прыцягнуты да адказнасці.

У красавіку Ігар Марзалюк спрабаваў высветліць прычыны затрыманняў падчас акцыяў пратэстаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле mspring.online

Стужка навінаў