Дэпутат Вярхоўнай Рады: Беларускія міратворцы на Данбасе – гэта «траянскі конь» Пуціна


Дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Радыкальнай партыі» Ігар Масійчук заявіў, што беларускія міратворцы могуць стаць «траянскім канём» пад выглядам якога на Данбас зойдзе расейскае войска.

Нагадаем, учора кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая выдзеліць кантынгент міратворцаў для садзейнічання ўрэгуляванню канфлікта на Данбасе

«Такія рэчы можна было б яшчэ вітаць, калі не адно “але”. Пасля таго, як ФСБ выкраў Паўла Грыба з тэрыторыі Беларусі, пасля беларуска-расейскіх вучэнняў, якія пагражалі Украіне і ў тым ліку ўплывалі на сітуацыю на ўсходнім фронце, а самае галоўнае пасля «негаласавання» у ААН за рэзалюцыю па Крыме ў мяне ёсць вялікі сумнеў, што там будуць беларускія міратворцы. Больш за тое, гэта будзе «траянскі конь» Пуціна: пад выглядам беларускіх міратворцаў зойдуць расейскія акупанты. Нездарма Турчынаў паведамляў, што там ужо і тэхніку перафарбоўваюць пад міратворцаў. Мы атрымаем «траянскага каня», – заявіў Масійчук у эфіры «112 Украина».

Па словах народнага дэпутата, «паводзіны беларускіх уладаў усё больш нагадваюць паводзіны краіны-сатэліта агрэсара».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў