Дэпутат Палаты прадстаўнікоў распавёў, як можа змяніцца «дарожны падатак»


Як кіроўцы адрэагавалі на дарожны падатак

Падрыхтаваны новы праект указу па змене «дарожнага падатку».

Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання заявіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак.

Адна з версіяў, якая прапрацоўваецца – памесячная аплата транспартнага збору. Напрыклад, калі чалавек карыстаецца аўтам тры месяцы ў годзе, то і плаціць мае за тры месяцы, а не за ўвесь год. Калі збіраецца прадаваць транспартны сродак, то заплаціць можна за месяц.

«Дэпутатамі і прадстаўнікамі ўраду падрыхтаваны праект указу. Думаю, што адпаведнае рашэнне прымуць у бліжэйшы час», – заўважыў дэпутат.

Паводле яго, аплата транспартнага падатку будзе праходзіць па заяўным прынцыпе. Аплаціць падатак трэба будзе перад выездам на дарогу – праз ЕРИП, банк, пошту або іншымі спосабамі.

Андрэй Рыбак распавёў пра прапановы прывязаць дзяржмыту да добраахвотнага страхавання, але ад гэтай ідэі давялося адмовіцца:

«Адзін з аргументаў, які прывялі страхавальнікі: заключаць страхоўкі людзі стануць менш, гэтак жа, як колькасць аўтамабілістаў, якія праходзяць зараз тэхагляд. Таксама была прапанова зрабіць праходжанне тэхагляду адзін раз у паўгода, але ад яе таксама вырашылі адмовіцца».

Паводле дэпутата, самы верагодны варыянт – гэта памесячная аплата «транспартнага падатку». Акрамя таго, плануецца задзейнічаць матывіровачную механізм: пры выплаце за год і больш ужываць каэфіцыент 0,9. Кантраляваць факт выплаты прапануецца праз камеры фотафіксацыі.

Шмат кіроўцаў адмаўляюцца праходзіць тэхагляд, паколькі для гэтага неабходна аплаціць дзяржмыту на выдачу дазволу на допуск аўта да ўдзелу ў дарожным руху.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў