Дэпутат ад ЛДПР прапануе засяліць пустыя расейскія вёскі кітайцамі


Сябра парламенцкай фракцыі ЛДПР Ілля Драздоў лічыць, што засяленне Расеі павінна адбывацца пад кантролем яе грамадзянаў.

«Ніхто не перашкаджае завозіць у спусцелыя расейскія вёскі пад кіраўніцтвам грамадзянаў Расеі працавітых кітайцаў, паўночных карэйцаў, японцаў», – заявіў Драздоў у эфіры РСН.

Паводле дэпутата, пустыя вёскі ўжо засяляюць выхадцы з Сярэдняй Азіі, але дзяржава на гэтым не зарабляе.

«Давайце створым орган, які сядзе і палічыць, колькі нам трэба. Магчыма, нам скажуць – мы спраўляемся, Расеі ніхто непатрэбны. Тады мы павінны прыняць жорсткія меры, каб выціснуць за межы Расеі нават тых, хто ўжо ёсць. А можа, нам скажуць, што трэба 100 тысяч ці мільён », – разважае дэпутат Ілля Драздоў.

Расейскі «Росстат» ведае пра 30 тыс. легальных кітайцаў. Большасць з іх жыве ў Маскве. Паводле некаторых даследчыкаў прыблізна столькі ж грамадзянаў КНР жыве і на Далёкім Усходзе. Аднак колькасць нелегальных імігрантаў з Кітаю пакуль не ніхто не падлічыў. Па адных звестках іх можа быць каля 150 тыс., іншыя кажуць пра 2 млн. нелегалаў.

ЮВ, паводле РСН

Стужка навінаў