Depeche Mode прыехалі ў Менск, але не выступяць


Менскі канцэрт адмянілі за гадзіну да пачатку. Лідар калектыву напярэдадні атруціўся ў Маскве.

Канцэрт павінен быў прайсці ў межах сусветнага турнэ «Global Spirit Tour». Прычына адмены – хвароба вакаліста Дэіўва Гана, які цяпер у 9-м гарадскім шпіталі Менска.

«З жалем паведамляем, што ў сувязі з хваробаю аднаго з чальцоў гурту Depeche Mode не ў стане выступіць сёння 17 ліпеня ўвечары на Менск-арэне, Беларусь.

Цяпер мы шукаем любыя магчымасці пераносу шоу на іншыя даты ў межах тура.

Спадзяемся, што зможам расказаць больш падрабязнасцяў цягам тыдня.

Просім усіх прыхільнікаў з квіткамі на сённяшняе шоу дачакацца падрабязнасцяў адносна пераносу гэтага канцэрту і / або кампенсацыі кошту.

Нашыя шчырыя прабачэнні ўсім нашым фанам у Менску, мы ўдзячныя за ваша разуменне і цярплівасць», – гаворыцца ў камюніке калектыву на іхнай старонцы.

ДД

Стужка навінаў