Дэпартаваная з Беларусі добраахвотніца: Пагрозамі прымусілі купіць авіябілет на валанцёрскія грошы


Аліна Касоўская, якая ваявала ў складзе «Правага сектару», праводзіла ў Беларусі адпачынак.

Украінку, якая ваявала на Данбасе ў складзе добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар», затрымалі ў Менску пасля таго, як яна скончыла размаўляць з журналістам «Белсату». Аліну «Фартуну» Касоўскую і Алеся Залеўскага разам з аператарам схапілі людзі ў цывільным, калі яны выходзілі з пад’езда. Ананімы зацягнулі іх у мікрааўтобус без апазнавальных знакаў.

«Яны не прадставіліся і не задавалі ніякіх пытанняў», – распавядае Алесь Залеўскі.

Пасля журналістаў і жаўнерку прывезлі ў Савецкае РУУС, адкуль украінку адвезлі на лётнішча, а журналістаў адпусцілі.

Касоўская знаходзілася ў Беларусі ад трэцяга траўня, праводзіла тут свой адпачынак, наведваючы Магілёў, Віцебск ды Менск.

«Тое, што за мной сочыць КДБ, я заўважала ад самага пачатку, прычым у розных гарадах», – заявіла дзяўчына ў размове з «Белсатам».

У Гомлі яна завітала да бацькоў Міхася Жызнеўскага і збіралася ў Берасце, на магілу Алеся Чаркашына.

Падчас паездкі дзяўчына атрымала «ад беларускіх патрыётаў» грошы для беларускіх і ўкраінскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на Данбасе на ўкраінскім баку.

«Сёння пры выхадзе з падʼезду дому, дзе я спынялася, мяне затрымала КДБ. Яны забралі мае рэчы і ператрэслі іх без маёй прысутнасці. Хацелі таксама забраць планшэт, які я атрымала ад неабыякавых беларусаў на патрэбы валанцёраў, але я не дала. Таксама ў мяне канфіскавалі нож», – распавядае Аліна. – «Потым мяне адвезлі ў аэрапорт і прымусілі набыць білет на самалёт».

«Здаў хтосьці з псеўдапатрыётаў Беларусі. Пагрозамі прымусілі купіць авіябілет на валанцёрскія грошы (сябры, прабачце). Перакапалі рэчы без маёй прысутнасці. Сяджу ў аэрапорце пад канвоем», – паведаміла Аліна ў сваім «Фэйсбуку» з лётнішча.[/vc_column_text][vc_single_image image=”191349″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Падчас размовы Касоўская знаходзілася ў барыспальскім аэрапорце, ды яшчэ не ведала, ці ўсе яе рэчы на месцы, бо «не паспела спраўдзіць торбу».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў