Дэпард’ё падтрымаў падатак на дармаедства ў Беларусі


Французскі актор называе «выдатным» тое, што ўлады Беларусі ўвялі падатак на дармаедства.

«У Лукашэнкі з пэўнага моманту гэтыя людзі павінны плаціць штраф за тое, што яны не працуюць. І гэта выдатна», – так пракаментаваў спрэчны падатак на дармаедства Жэрар Дэпард’ё ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Французскі актор знаходзіўся ў Беларусі на пачатку мінулага тыдня. Падчас адной з сустрэч Аляксандр Лукашэнка вучыў француза з расейскім пашпартам, як правільна касіць траву ручной касой.

Чытайце таксама: Як з карыснага ідыёта зрабіць сапраўды карыснага ідыёта

НМ, belsat.eu,паводле РБК

Глядзі таксама
Каментары