Дэмарш кітайскіх гастарбайтараў: будаўнікі з Паднябеснай прыйшлі калонаю ў Гомель


Паводле маніфестантаў, ім несвоечасова і не да канца выплачваюць заробак. Яны плануюць паехаць цягніком у Менск, каб сустрэцца з амбасадарам Кітаю ў Беларусі.

Будаўнікі, якія працуюць на ўзвядзенні новага комплексу папяровай фабрыкі, выйшлі на забастоўку. Калона гастарбайтараў рушыць з Добрушу ў Гомель. Іх суправаджае некалькі міліцыянтаў ды АМАП з МНС. Мясцовыя ўлады пастанавілі перакрыць трасу М-13.

Ніхто з працаўнікоў па-расейску ці ангельску не размаўляе. Цяпер калона з прыкладна 200 асобаў ідзе ў бок чыгуначнага вакзалу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў