На пачатак 2016 года колькасць насельніцтва нашай краіны дасягнула амаль 9,5 млн чалавек (9 498 700). Натуральны прырост відавочны – 17 873 больш, чымся летась. Гэткія звесткі дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі падае Белстат.
У 2015-ым у Беларусі нарадзілася рэкордная колькасць дзяцей – 119 509. Лідары ў колькасці нованароджаных – Менск (22 832 дзіцяці) і Менская вобласць (19 160 дзяцей).
Штопраўда, смерцяў таксама паболела. Летась беларусаў памерла на 621 чалавека больш, чымся нарадзілася – 120 130.
У смяротных падліках ёсць пазітыўныя зрухі: у параўнанні з 2014 годам гэтая лічба зменшыліся на 1,2 % (1 412). Зніжэнне смерцяў назіралася практычна ўва ўсіх вобласцях ды Менску.
Цяперашні прырост насельніцтва тлумачыцца міграцыяй, пераважна з краінаў СНД. Летась з Украіны, Расеі і Казахстану ў Беларусь прыехалі амаль 20 тысяч. Агулам шчасця ў нашую краіну прыехалі шукаць 22,5 тысячы чалавек.
ДР, belsat.eu