Дэйвід Кэмэран сыдзе ў адстаўку


Cameron

Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі сыходзіць у адстаўку ў сувязі з вынікамі рэферэндуму.

Пра гэта ён заявіў сёння раніцай. Заява была зробленая на Даўнінг-стрыт пасля таго, як былі абвешчаныя канчатковыя вынікі галасавання.

Глядзіце таксама: Ці абрынецца еўра праз “брэкзіт”?

Палітык пакіне пасаду ў кастрычніку.

Кэмэран адзначыў, што паспрабуе «стабілізаваць судна» у бліжэйшыя тыдні і месяцы, але патрэбнае «свежае лідарства».

Дэйвід Кэмэран патлумачыў, што ягонае рашэнне звязанае з тым, што падчас кампаніі, што папярэднічала рэферэндуму, ён падтрымліваў прапанову застацца ў складзе Еўрапейскага звязу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў