Дэбаты па Саўчанцы ў ПАРЕ пераносяць


Парламенцкая асамблея Рады Еўропы перанесла дэбаты па справе ўкраінкі Надзеі Саўчанкі з першага дня сесіі на 21 красавіка.

Народны дэпутат Украіны Уладзімір Арыеў, старшыня пастаяннай дэлегацыі Украіны ў ПАРЕ, паведаміў пра гэта ў «Фэйсбуку».

«ПАРЕ перанесла дэбаты па Саўчанцы на чацвер. Будзе падрыхтаваная адмысловая частка дакладу пра палонных. Не забудзем і іншых украінскіх вязняў Крамлю», – зазначыў ён.

Веснавая сесія ПАРЕ павінная была распачацца з пільнага абмеркавання лёсу ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая распачала 5 красавіка сухую галадоўку на знак пратэсту супраць судовага рашэння. 16 красавіка пагадзілася на кропельніцу.

ДД

Глядзі таксама
Каментары