Дэ Ніра: «Трамп – поўны вар'ят»


На думку актора, тое, што некаторыя любяць кандыдата ад рэспубліканцаў – «шаленства».

Амерыканскі актор і прадзюсар Робэрт Дэ Ніра заявіў у суботу, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп не павінен балатавацца на пасаду прэзідэнта, таму што ён «поўны варʼят».[/vc_column_text][vc_single_image image=”267518″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Прадстаўляючы на Сараеўскім кінафестывалі лічбавую версію фільма «Таксіст» Марціна Скарсэзэ, дзе Дэ Ніра выканаў галоўную ролю, актор адказаў на пытанні баснійскіх журналістаў – у тым ліку пра Трампа.

«Гэта шаленства, што людзі любяць Дональда Трампа – ён не павінен быць нават там, дзе ёсць цяпер. Божа, дапамажы нам», – сказаў Дэ Ніра.

«Тое, што ён кажа – трызненне і лухта. Ён поўны вар’ят», – лічыць актор.

«Мяркую, цяпер медыі даюць задні ход. Нарэшце яны пачынаюць казаць: стоп, Дональд, хопіць – гэта вар’яцтва, гэта лухта, гэта нездарова», – цытуе Дэ Ніра Reuters.

Трамп вядомы сваймі контраверсійнымі заявамі пра мексіканцаў, кітайцаў і амерыканскіх ветэранаў вайны.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада. За месца ў Белым доме будуць змагацца былая дзяржсакратарка Гілары Клінтан і мільярдэр Дональд Трамп. Гэта будуць першыя ў гісторыі ЗША выбары, на якіх за прэзідэнцкае крэсла барацьбу будзе весці жанчына як кандыдат адной з двух галоўных палітычных сілаў краіны.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў