Дажджы і парывісты вецер – прагноз надвор’я на 4 верасня


Заўтра ў Беларусі чакаюцца дажджы і парывісты вецер.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах – моцныя дажджы. Днём месцамі магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты, днём пры навальніцах узмацненне ветру да 15-20 м /с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла. Днём будзе 20-26 градусаў са знакам плюс, па захадзе – 14-19 вышэй за нуль.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары