Даюць рады: беларускія мытнікі перавыканалі план па напаўненні бюджэту


З пачатку года мытны камітэт вёў мэтанакіраваную сістэмную працу па напаўненні бюджэту, гаворыцца на сайце ведамства.

Прагнозныя паказчыкі на 9 месяцаў бягучага года мытнікі выканалі крыху больш, чым цалкам – на 100,02 %.

Як беларускія кантрабандысты абыходзяць памежны кантроль

Прыкладна на 44 % павялічылася колькасць выяўленых і спыненых парушэнняў мытнага заканадаўства: са студзеня па верасень 2015 года такіх выпадкаў было 26444, а за такі ж перыяд летась – 18 358.

У сувязі з парушэннем заканадаўства за 9 месяцаў канфіскавалі 14 618 літраў алкагольнай прадукцыі і прадукцыі, якая змяшчае спірт. За аналагічны перыяд мінулага года мытнікі выявілі ў 2,1 менш такіх парушэнняў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў