Давыдзька – тэлепузік Ляля. Новы стрыт-арт у Менску


Давыдзька-Ляля глядзіць на працаўнікоў БТ, якія ідуць на працу.

Вулічныя мастакі адрэагвалі на прапанову Давыдзькі забараніць каментары ў інтэрнэце.

Выявы Генадзя Давыдзькі ў выглядзе гераіні брытанскай дзіцячай праграмы з’явіліся на вуліцы Макаёнка і яшчэ ў некалькіх месцах сталіцы. Пра гэта паведаміў Signal Project.

«Дзесьці ў горадзе прытаіліся яшчэ як мінімум два старшыні Белтэлерадыёкампаніі», – піша выданне.

Паводле ідэі мастакоў, тэлепузік будзе глядзець на працаўнікоў БТ, якія ідуць на або з працы.

Аўтары вулічных партрэтаў называюць іх адказам на прапанову Давыдзькі забараніць каментары да навінаў у інтэрнэце.

Давыдзька намаляваны ў выглядзе тэлепузіка Лялі (Laa-Laa) – жоўтага колеру з антэнай. У серыяле Ляля любіць спяваць і танчыць, яе любімая цацка – мячык. Ролю Лялі выконвала Нікі Смэдлі (Nikki Smedley).

«Тэлепузікі – істоты без характару і ўчынкаў, яны не з’яўляюцца самастойнымі, усе іх дзеянні падпарадкаваныя жорсткаму кантролю нейкага голасу звыш. Замест сэрца ў іх тэлевізар», – патлумачылі мастакі свой выбар персанажу «Беларускаму партызану»

ДД

Стужка навінаў