Давыдзька: Нашых азлобленых маладзёнаў, якія абражалі ў Львове Пуціна і Расею, я назваць іншым словам не магу


Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выступіў на старонках друку з тлумачэннем сваёй пазіцыі па паводзінах беларускіх фанатаў на адборачным матчы футбольных зборных Украіны і Беларусі ў Львове.

Чытайце таксама >>> Футбольны заўзятар напісаў ліст кіраўніку «Белтэлерадыёкампаніі»: Патрабую прынесці публічныя прабачэнні

«Дзве прычыны прымусілі мяне напісаць гэтую нататку. Першая – гэта тое, што ў апошні час вельмі выразна прамалёўваюцца спробы палітызаваць спорт і ператварыць спартовыя спаборніцтвы ў мітынгі. І другая – ліст, што дайшоў да мяне ад аднаго з удзельнікаў несанкцыянаванага антырасейскага мітынгу падчас матчу ў Львове, які пакрыўдзіўся на мяне за тое, што, прызнаюся, я з гарачкі назваў «нацыстамі» тых маладых людзей, хто хадзіў натоўпам па Львове, хорам выкрыкваючы антырасейскія лозунгі, якія абражаюць прэзідэнта Пуціна і расейцаў.

Чытайце таксама >>> Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі назваў беларускіх фанатаў «юнымі нацыстамі»

Усё гэта мне так нагадала адэскія падзеі, завадатарамі якіх з’яўляліся таксама футбольныя фанаты, магчыма, тыя ж самыя, якія ішлі разам з беларускімі заўзятарамі па Львове. Скажу шчыра. Сярод беларускіх заўзятараў, якія прыехалі на матч, асноўную масу складалі людзі дарослыя, прыстойныя, сапраўдныя аматары футбола, якія прайшлі доўгі шлях, каб падтрымаць у Львове нашу каманду і атрымаць асалоду ад гульні.

Натуральна, што ніхто з іх і не павінен прымаць на свой рахунак мае словы, але тых азлобленых маладзёнаў, якія публічна абражалі на львоўскіх вуліцах У.Пуціна, Расею, а, значыць, сваймі паводзінамі – і Беларусь, іх я назваць іншым словам не магу. Ды і якія яны, наагул кажучы, «заўзятары», што звязвае іх з футболам? Адно толькі – пад маскай «фанатаў» ім трэба збіцца ў натоўп, пакуражыцца, даць волю інстынктам. Тым больш незразумелым для іх «палітычным», калі яны робяць невядома што. Прасочваецца гэта, на жаль, і на беларускіх стадыёнах, цяпер вось вылілася ў такі непрыгожы экспартны варыянт».

Цалкам артыкул можна прачытаць на сайце «СБ. Беларусь Сегодня».

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.bysb.by

Глядзі таксама
Каментары