Даводзяць, што не агенты. Пакідаюць інтрыгу – ці не геі? Недарэчныя адказы меркаваных атрутнікаў Скрыпалёў

Wideo

Меркаваныя атрутнікі Скрыпалёў Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў далі інтэрв’ю галоўнай рэдактарцы Маргарыце Сіманьян тэлеканалу «RT». Мы выбралі для вас самыя недарэчныя адказы.

«Прыехалі глядзець сабор, у Солсбэры была жыжа»

Пятроў і Башыраў: Так, гэта мы (на відэазапісах, якія распаўсюджваюць улады Вялікай Брытаніі). Сябры даўно нам ужо раілі наведаць гэты цудоўны горад (Солсбэры). Ён турыстычны горад. Там ёсць знакаміты сабор. Ён вядомы не толькі ва ўсёй Еўропе, ён вядомы, я так думаю, ва ўсім свеце. Ён вядомы сваім шпілем 123-метровым, сваім гадзіннікам, самым першым, які быў вынайдзены ў свеце, які дагэтуль ідзе.

Сіманьян: Вы паехалі ў Солсбэры паглядзець на гадзіннік?

Не. З самага пачатку мы планавалі прыехаць у Лондан і адарвацца, груба кажучы, гэта была не бізнес-паездка гэтым разам. Мы распланавалі так, што і ў Лондане пабываем, і ў Солсбэры з’ездзім, і ўсё гэта мелася адбыцца цягам аднаго дня. <…> Мы ехалі, каб наведаць Стоўнхедж, Олд Сарум, сабор Дзевы Марыі. Але гэта не атрымалася, бо там была, як гэта па-руску, жыжа. Горад быў у поўнай жыжы. Мы прамоклі, вярнуліся на вакзал і на бліжэйшай электрычцы мы паехалі назад.

«Нармальным мужыка глупа вазіць жаночыя духі»

Падчас размовы кажуць, што вырашылі вярнуцца з Лондану ў Солсбэры 4-га чыста, каб «завершыць гэтую справу» – наведаць славутасці Солсбэры. Далей кажуць, што не ведаюць, дзе знаходзіцца дом Скрыпалёў.

Ці быў у вас з сабой «навічок» або іншае атрута ці небяспечная вадкасць?

Не! Мне падаецца, што гэта трызненне.

Ці быў у вас з сабой флакон духоў «Nina Ricci», які брытанскі бок дэманструе як рэчывы доказ, як яны мяркуюць, вашага злачынства?

А нармальным мужыкам вазіць з сабой жаночыя духі – ці не глупа? Нават праходзячы мытню, калі праходзіш мытню, правяраюць усе рэчы, проста любы паліцыянт пры даглядзе, думаю, калі б у нас нешта было, у яго б узніклі гэтыя пытанні. Навошта ў мужчыны ляжаць жаночыя духі? Нават у простых бы людзей былі пытанні.

«Чаму мы паўсюль разам? Давайце не лезці ў прыватнае жыццё»

Пра «нармальных мужыкоў». На ўсіх відэа вы паказаныя разам, увесь час разам, жылі разам, хадзілі паўсюль разам. Вас увогуле, так скажу, – што аб’ядноўвае дваіх?

Ведаеце, давайце мы не будзем лезці ў прыватнае жыццё, у асабістае жыццё. Мы прыйшлі сюды да вас, за абаронай, а ў нас атрымліваецца нейкі допыт. Мы пачынаем паглыбляцца.

«Баімся выйсці на вуліцу»

Мы на вуліцу выйсці не можам. Мы баімся, асцерагаемся.

Чаму?

Асцерагаемся за сябе, за жыццё, за блізкіх, за тых людзей, якія нас ведаюць.

«Мы прадпрымальнікі сярэдняй рукі»

Вы працуеце ў ГРУ?

А вы працуеце ў ГРУ?

Я – не. А вы?

І я – не, і я.

Але мяне ніхто не абвінавачвае, што я працуе ў ГРУ, а вас абвінавачваюць.

Вашыя калеге абвінавачваюць.

Не толькі мае калегі, вы, відаць, маеце на ўвазе журналістаў. Вас абвінавачваюць праваахоўныя органы Вялікай Брытаніі, што вы працуеце ў ГРУ.

Так, гэта самае страшнае.

А дзе вы працуеце? Вы дарослыя мужчыны, мусіце на нешта жыць.

Мы прадпрымальнікі сярэдняй рукі. Проста, калі мы цяпер распавядзем пра наш бізнес… пацерпяць людзі, з якімі мы працуем, і мы не хочам гэтага. Мы звузім кола для пошуку для вашых калегаў <…> Калі коратка, то гэта фітнес-індустрыя, што тычацца спартовага харчавання: вітаміны, мікраэлементы, пратэіны, гейнеры і г.д.

Пасля Башыраў і Пятроў просяць «пакінуць іх у спакоі» і выказваюць спадзяванне, што англічане прынясуць ім прабачэнні, калі знойдуць «сапраўдных атрутвальнікаў».

Пуцін: мы іх знайшлі

Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія ўлады ведаюць падазраваных па справе Скрыпалёў.

«Мы, вядома, паглядзелі, што гэта за людзі. Мы ведаем, хто яны такія, мы іх знайшлі. Спадзяюся, яны самі з’явяцца і самі пра сябе распавядуць. Гэта будзе лепш для ўсіх. Нічога там асаблівага і крымінальнага няма, запэўніваю вас», – сказаў расейскі лідар, выступаючы на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку.

Ён звярнуўся да Пятрова і Башырава з прапановай выступіць у медыях.

Як у сацсетках адрэагавалі на інтэрв’ю



НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары