Датацыі Расеі для Менску скончыліся


За апошнія месяцы пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь істотна зменшыліся. Паводле статыстыкі, у ліпені наша краіны атрымала амаль на 20% нафты меней, чым у чэрвені.

Паводле інфармацыі БелаПан, расейскі бок ужо падрыхтаваў рашэнне пра тое, што з чацвертага кварталу сёлета аб«ем паставак нафты будзе скарочаны. Беларусь атрымае столькі сыравіны, колькі неабходна для задавальнення ўнутраных патрэбаў краіны. Таксама праект міждзяржаўнага рашэння прадугледжвае, што беларускі бок павінен абгрунтоўваць гэтыя ўнутраныя патрэбы.

Галоўная прычына такой захады ў тым, што Расея абвінавачвае Менск у рээкспарце нафтапрадуктаў.

Яшчэ на гэту тэму
Hавiны
Міністр энергетыкі Расеі: пастаўляць нафтапрадукты ў Беларусь эканамічна немэтазгодна
2018.09.03 15:09

Ўрады дзвюх краін вядуць перамовы аб умовах гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. Чакаецца, што пытанне паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь будзе вырашацца падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 21 верасня.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў