Даследаванне: Еўрапейцы хочуць далучэння Украіны да ЕС


Большасць еўрапейцаў жадае ўзмацніць санкцыі супраць Расеі і хоча запрасіць у ЕС Украіну.

Больш за палову жыхароў ЕС, альбо 52%, пазітыўна ставяцца да ўступлення Украіны ў ЕС. Такія вынікі дае даследаванне Нямецкага Фонда Маршала.

Больш за ўсё хочуць пабачыць Украіну ў Еўразвязе палякі (69%), іспанцы (62%) і італьянцы (58%), паведамляе euobserver.com. А 63% немцаў і 52% французаў выступаюць супраць такой ідэі.

У той жа час дзве траціны жыхароў ЕС добра ставяцца да ўзмацнення санкцый супраць Расеі. Прыкладна столькі ж выступае за наданне эканамічнай і палітычнай дапамогі Кіеву, нават калі гэта прывядзе да канфрантацыі з Расеяй. А вось наконт сяброўства Украіны ў НАТО погляды еўрапейцаў разыходзяцца: 46% ставяцца да гэтага пазітыўна і 47% негатыўна.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў