Даследаванне: беларусы сталі менш выдаткоўваць на вандроўкі ды тавары для лецішча


Беларусы сталі менш выдаткоўваць на авіяквіткі, а таксама на тавары для дому і лецішча.

Да гэткай высновы прыйшлі аналітыкі сэрвісу «Яндекс. Деньги», якія вывучылі онлайн-плацяжы жыхароў Беларусі на травеньскія святы – з 1 па 9 траўня. У аналізе ўлічваліся плацяжы карыстальнікаў з Менску, Берасця, Горадні, Магілёва, Віцебску ды іншых гарадоў.

Авіяквіткі

Колькасць плацяжоў за авіяквіткі, якія беларусы зрабілі з 1 па 9 траўня, падвоілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Але знізілася сума сярэдняга чэка. У сярэднім адзін плацеж склаў 210 рублёў (год таму – 450,5 рубля).

Тавары для дому ды лецішча

Колькасць плацяжоў за тавары для дому і лецішча з 1 па 9 траўня павялічылася ў 3,6 разы ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. У сярэднім за раз беларусы выдаткоўвалі на такія тавары 22,3 рубля. Гэта ў 5 разоў менш, чым год таму.

Адзенне і абутак

«Беларусы не адмаўлялі сабе і ў іншых пакупках: у гэтыя травеньскія святы ў параўнанні з леташнімі колькасць плацяжоў за вопратку, абутак і аксесуары павялічыўся ўдвая. Сярэдні чэк склаў 22,6 рубля », – адзначаюць аналітыкі сэрвісу «Яндекс. Деньги».

Кіно, тэатр, музеі

Колькасць набытых беларусамі квіткоў у кіно, тэатры, музеі і на канцэрты з 1 па 9 траўня падвоілася ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Глядзі таксама
Каментары