Даследаванне адміністрацыі Лукашэнкі: Беларусы сталі менш непакоіцца наконт валюты


Інфармацыйна-аналітычны цэнтр (ІАЦ) адміністрацыі кіраўніка краіны прэзентаваў маніторынгавае даследаванне.

Згодна з яго вынікамі, за апошнія пяць гадоў у ацэнках грамадзянаў назіраюцца пазітыўныя змены па шэрагу пытанняў. Напрыклад, з канца 2011 года з 22,5 % да 13 % скарацілася колькасць беларусаў, якія адзначаюць праблемную сітуацыю на валютным рынку, паведамляе ІАЦ.

А таксама адзначае, што з 19 % да 13 % знізілася колькасць незадаволеных узроўнем злачыннасці ў Беларусі.

Паводле даследавання, з канца 2010 года доля грамадзянаў, занепакоеных нізкім узроўнем культуры насельніцтва, скарацілася ўдвая – з 20 % да 10 %. У той час як колькасць грамадзянаў, занепакоеных дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне, скарацілася з 8 % да 1,5 %, экалагічнымі праблемамі – з 10 да 4 %.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў