Дашкевіч: «Зраблю знакамітымі аматараў смактаць дручкі». Twitter-трансляцыя з суда

video

У Менску адбыўся суд над грамадскім актывістам Змітром Дашкевічам. Суд палічыў яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі і пакараў штрафам у 45 базавых велічыняў, а таксама штрафам у 10 базавых за супраціў супрацоўнікам міліцыі. Максімальны памер штрафу для фізічных асобаў складае 50 базавых (Br 1050). Менавіта столькі Зміцер Дашкевіч мусіць заплаціць за акцыю, якая адбылася 7 лістапада. 

Вядзецца пра акцыю каля адкрыцця помніка Леніну ля заводу МТЗ. Тады затрымалі Змітра Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага, Арцёма Леўчанку і Рамана Ганчарова.

«Гэта абсалютна дзікунская сітуацыя. Магчыма, былі і больш жорсткія затрыманні і збіццё, але такой неадэкватнасці, замешанай на нейкіх хворых сексуальных уяўленнях я ўпершыню сустрэў», – распавёў журналістам Зміцер Дашкевіч пасля акцыі.

 

Twitter-трансляцыя з залі суда

 

Кароткая куртка і спартовыя штаны. Здагадайцеся, хто наступны сведка?

Садысцкія прыхільнасці АМАПу

«Мяне асабіста пачалі біць у аўтобусе, калі загрузілі на падлогу – білі нагамі, білі падгалоўнікам ад сядзення. Яны кажуць: «Што – вам наш Ленін перашкаджае?». Я ў адказ: «Дык гэта сатана, ідэолаг забойстваў. Вы – дзеці сатаны, калі яго бароніце». Яны адразу зварʼяцелі.

Адзін з іх узяў пальцамі мой нос і задраў маю галаву ўверх, а другі тыкаў дубінкамі ў зубы і крычаў «Смакчы!!». Яны там вычварэнцы. Такога, каб дубінкай у вусны, я не памятаю, з такім ніколі не сустракаўся», – распавёў Зміцер Дашкевіч «Белсату».

Іншаму актывісту яны таксама тыкалі дубінкай у вусны. «У райаддзеле я ім кажу: «Калі вы ўсе тут такія заклапочаныя сексуальна, удома займайцеся, смакчыце дубінкі адзін аднаго. З людзьмі можна абыходзіцца па-іншаму, асабліва калі вы – прадстаўнікі закону»

Зміцер Дашкевіч паведаміў, што мае намер падаць скаргу ў пракуратуру на дзеянні АМАПу. Але пакуль што ў суд выклікаюць уласна актывіста.

Навошта новы Ленін?

bs0511lenin-4

Адкрыццё помніка Леніну адбылося ў Менску 7 лістапада – паводле «просьбы камуністаў».

На самой справе, новы Ленін – гэта пачышчаны і перафарбаваны стары Ленін, які стаяў раней ва ўнутраным двары заводу.

Напярэдадні ўсталявання помніка завадская газета «Беларус-МТЗ» правяла апытанне сярод рабочых пра стаўленне да помніка. Згодна з выданнем, усе апытаныя падтрымалі ініцыятыву.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары