Лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч заклікаў усіх неабыякавых 31 снежня павіншваць зняволеных з Новым Годам і Калядамі.
«Змагары і змагаркі, у гэтыя святочныя дні ў турме знаходзяцца браты нашыя. Адведаць фізічна іх нам не дадуць, а вось наведаць словам мы іх можам. Калі ў каго ёсць такі настрой, дык запрашаю заўтра а 15 гадзіне да галоўпаштамта (Менск, Незалежнасці 10), каб падпісаць калядныя паштоўкі палітвязням», – напісаў Дашкевіч у Facebook.
Маладафронтаўцы ўжо набылі паштоўкі і ўклеілі адрасы. Акцыя працягнецца прыкладна паўгадзіны – з 15 да 15:30. У гэты час Дашкевіч запрашае «напісаць пару натхнёных словаў людзям, якія церпяць за нашу і вашу свабоду».
КА, belsat.eu