Дашкевіч пра судовых выканаўцаў: «Яны фактычна паўгадзіны кідаліся пад машыну»


Лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча выклікалі ў ДАІ па прычыне наезду на нагу судовай выканаўцы Людміле Клыге, загадчыцы сектарам Аддзелу прымусовага выканання Першамайскага раёна гораду Менску.

Здымачная група «Белсату» сустрэлася са Змітром перад яго паходам да міліцыянтаў.

«Гісторыя такая, мутнаватая», – каментуе сітуацыю спадар Дашкевіч, – «У дзень канфіскацыі прыехаў ДАІшнік, у іх не было ніякіх прэтэнзіяў. Яны разʼехаліся».

На наступны дзень пасля канфіскацыі машыны спадарыня чыноўніца аднесла заяву.

«Яны фактычна паўгадзіны кідаліся пад машыну», – каментуе дзеянні спадарыні Клыгі Дашкевіч, – «Я так рухаўся па сантыметраў 10, выціскаючы іх, і, мажліва, недзе не заўважыў, як яна нагу падсунула».

«Сёння ўвечары будзе вядома фактура, як разгортваецца далей – разгортваецца ўвогуле ці не разгортваецца гэтая сітуацыя», – падсумаваў ён перад адʼездам у ДАІ.

Belsat.eu таксама даведаўся ў Змітра Дашкевіча, чым скончыўся яго паход да міліцыянтаў:

«Я даў тлумачэнні. Заўтра ці паслязаўтра будуць праводзіць медэкспертызу [заяўніцы], ці ёсць пашкоджанні для здароўя. І на аснове гэтага будуць прымаць рашэнне».

«Белсат» прадаўжае сачыць за развіццём сітуацыі.

Храналогію падзеяў можна ўспомніць па спасылках: 

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў