Дарт Вэйдэр на месцы тэракту ў Джакарце


Хлопец у касцюме Дарта Вэйдэра прыйшоў на месца выбуху ў сталіцы Інданезіі. У руках ён трымае плакат з гэштэгам «#мынебаімся».

Нагадаем, што 14 студзеня ў Джакарце прагрымела серыя выбухаў, якія арганізавала група з 14-ці асобаў. Трое падазраваных ужо затрыманыя. У выніку тэрактаў загінула 17 чалавек.

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за гэтыя смерці.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары