Даражэе ўсё – нават пашпарты


Менчукам, якія прыйшлі сёння за новымі пашпартамі, паведамілі, што яны мусяць даплаціць палову базавай адзінкі – гэта 105 тысяч рублёў.

Раней такую суму плацілі, калі здавалі дакументы на атрыманне пашпарту. Цяпер жа супрацоўніцы пашпартнага аддзелу тэлефануюць людзям і просяць прынесці дадатковыя грошы.

Згодна з зацверджанымі нормамі, для замены пашпарта ў выпадку заканчэння тэрміну дзеяння, ці заканчэння старонак для адзнак аб візах і выездзе за мяжу, ці змены полу, былі патрэбныя наступныя дакументы:

– Заява;

– Пашпарт, які падлягае абмену;

– 4 каляровыя фатаграфіі;

– Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцяці, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;

– Пасведчанне аб заключэнні шлюбу (калі маецца);

– Пасведчанне аб нараджэнні заяўніка (пры змене полу);

– Квітанцыя аб выплаце 0,5 базавай велічыні за пашпарт.

Цяпер жа замена пашпарта абыдзецца ў адну базавую велічыню – 210 тысяч рублёў.

ЛЛ, belsat.eu

Стужка навінаў