«Дармаеды» гуртуюцца, каб «штурмаваць» падатковыя


Рэчыцкія «дармаеды» сабраліся разам, каб падаць скаргі ў падатковую інспекцыю з нагоды «лістоў шчасця». Людзі лічаць, што збор за «дармаедства» – нелегальны.

Ідэя сабрацца разам і наведаць падатковую інспекцыю нарадзілася ў сацыяльных сетках. Пад допісамі «Укантакце» адгукнуліся некалькі дзясяткаў асобаў, з якіх дзяржава намагаецца спагнаць грошы. Аднак непасрэдна ў падатковую прыйшлі каля 15 асобаў: яны падпісалі калектыўную скаргу ды падалі асабіста ад кожнага індывідуальныя заявы.

Міліцыя на збор не рэагавала, усе пададзеныя скаргі ў падатковай належным чынам зарэгістравалі, – перадае карэспандэнт «Белсату» Кастусь Жукоўскі. У бліжэйшыя 30 дзён падаткавікі мусяць адказаць на заявы.

Глядзіце больш у матэрыяле «Абʼектыву» а 21:00.

Чытайце таксама:

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў