Дарагі Ленін: за захаванне забальзамаванага правадыра расейцы заплацяць $ 200 тыс.


Замоўца працаў у захаванні прыжыццёвага аблічча Леаніда Ільіча – Федэральная служба аховы Расеі.

На старонцы дзяржзакупак кантракт на ўтрыманне камуністычнага лідара на 2016 год ацанілі на $ 197 тыс. Паслугу будзе аказваць адзіны пастаўшчык.

Нядаўна ФСА ўжо рабіў дзяржзакупкі для рэзідэнцыі Пуціна ў Цвярской вобласці. Тады для «Русі» закупілі калготкі на $ 13 500, бюстгальтары і скураны хлыст.

Пытанне аб пахаванні Леніна ў апошнія гады падымаецца досыць часта. Шмат хто выступаюе за «вызваленне ад цяжкай спадчыны камуністычнага рэжыму», аднак ёсць і праціўнікі аддання зямлі астанкаў сімвалу СССР.

Ленін памёр 21 студзеня 1924 года. Ягонае цела пасля смерці забальзамавалі і змясцілі ў Маўзалей на Краснай плошчы ў Маскве.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў