Дарадца кіраўніка МУС Украіны назваў тры версіі забойства Шарамета


Дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Заран Шкірак паведаміў, што следства разглядае тры версіі забойства журналіста Паўла Шарамета.

А менавіта: прафесійная дзейнасць журналіста, непрыязныя адносіны і так званы «расейскі след».

Паводле Шкірака, асноўнай версіяй зʼяўляецца журналісцкая дзейнасць Паўла Шарамета. Версія аб «непрыязных адносінах», зазначыў дарадца кіраўніка МУС Украіны, «заўсёды прысутнічае, паколькі мы не можам выключыць нічога».

Акрамя таго Зран Шкірак падкрэсліў, што асабіста згодны са сваім калегам, народным дэпутатам Антонам Герашчанкам у тым, што, безумоўна, нельга выключаць «расейскі след» у гэтым злачынстве.

«Вы ведаеце, у нас усё дзіўным чынам супадае з тымі падзеямі, якія сёння адбываюцца ва Украіне – абвастрэнне на фронце, дзе назіраюцца фактычна штодзённыя дзёрзкія атакі расейска-тэрарыстычных войскаў з выкарыстаннем забароненай цяжкай артылерыі. Плюс сюды можна дадаць усім вядомы поп-парад (хрэсны ход прыхільнікаў УПЦ Маскоўскага патрыярхату), і выключаць версію ўдзелу ў гэтым злачынстве (выбух аўта – заўв.) расейскіх спецслужбаў мы не можам «, – мяркуе Заран Шкірак.

НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс-Украина»

Стужка навінаў