Дарʼя Домрачава стала дызайнеркай (ФОТА)

photo

Цягам апошніх двух месяцаў беларуская біятланістка спецыяльна для «Гонкі легенд» праектавала калекцыю адзення і сувеніраў. Домрачава прызнаецца, што гэта ейны першы вопыт і яна хвалюецца.

Частка сродкаў ад продажаў скіруюць на лячэнне Арцёма Цімафеева, якому 2,5 года. Хлопчык змагаецца з цяжкай хваробай.

20160916141520

Сама спартсменка праз цяжарнасць не зможа прысутнічаць на спаборніцтвах у Раўбічах. Домрачава заклікае заўзятараў глядзець біятлон не па тэлевізары, а жыўцом, піша pressball.by.

«Гонка легенд» пройдзе ў Раўбічах ужо другі раз 18 верасня. Нядаўна муж Домрачавай славуты біятланіст Уле-Эйнар Бʼёрндаьен праводзіў майстар-клас для ўдзельнікаў мерапрыемства.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары