Дарʼя Домрачава нарадзіла дачку


Сёння зоркі біятлону Дарʼя Домрачава і Уле Эйнар Б’ёрндален сталі бацькамі.

У пары нарадзілася дачка. Вага – 3650.

Дзяўчынка і маці адчуваюць сябе добра. Нараджала Дарʼя Домрачава ў 6-м радзільным доме Менску, у палаце павышанай камфортнасці.У красавіку 2016 года стала вядома, што пара чакае дзіця.

«30 гадоў – выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Восенню я стану мамай! Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці!» – казала тады біятланістка.

Пасля Уле і Дарʼя адсвяткавалі ў Нарвегіі вяселле. Нараджаць Домрачава прыехалі ў Менск.

НМ, belsat.eu, паводле kp.by, фотаздымак daryadomracheva.by

Глядзі таксама
Каментары